пра, прыназ.
Ужыв. пры абазначэнні прадмета размовы, думкі або пачуцця.
- Пагаварыць пра адпачынак.
- Колькі раз я ўспамінаў пра цябе.
пра..., прыстаўка.
I. Утварае дзеясловы са знач.:
- 1) дзеяння, накіраванага праз што-н., напр. прабіць, прагрызці, працячы;
- 2) дзеяння, якое распаўсюджваецца з усёй паўнатой на ўвесь прадмет, напр. праварыць, прагрэць, прасаліць;
- 3) руху ў прасторы міма чаго-н., напр. прабегчы, праехаць;
- 4) поўнай закончанасці, вычарпанасці дзеяння, напр. праспяваць, пранумараваць, прайсціся;
- 5) дзеяння, якое ажыццяўляецца ў адзін прыём (пераважна пра гучанне), напр. прапішчаць, прамяўкаць,
прабарабаніць;
- 6) дзеяння, якое развіваецца ва ўсім аб’ёме на працягу якога-н. прамежку часу, напр. праседзець (увесь
дзень), прахварэць, прамучыцца (які-н. час), праблукаць;
- 7) дзеяння, у выніку якога нанесена шкода, страта, напр. празяваць, прагуляць, прагандлявацца.
ІІ. Утварае:
- 1) назоўнікі і прыметнікі са знач. першапачатковы, найбольш старажытны, напр. прарадзіма, праславянскі;
- 2) прыметнікі, якія абазначаюць высокую, найвышэйшую ступень якасці, напр. прамудры, праславуты.
ІІІ. Утварае назоўнікі і прыметнікі са знач.: прыхільнік каго-, чаго-н., які дзейнічае ў чыіх-н. інтарэсах, напр.
праімперыялістычны, прафашыст.
прабаваць, ✂ і пробаваць, ✂, незак.
-
Правяраць стан або якасць.
-
Есці для пробы, на смак чаго-н.
-
з інф. Рабіць спробу чаго-н.
|| зак. папрабаваць, ✂ і папробаваць, ✂.
прабадаць2, ✂; зак. і незак. (спец.).
Утварыць (-раць) навылётную адтуліну ў сценцы полага органа.
|| наз. прабадзенне, ✂.
|| прым. прабадны, ✂.
прабадзяцца, ✂; зак. (разм.).
Правесці дзе-н. які-н. час марна, нічога не робячы.
- Прабадзяўся недзе ўвесь дзень.
прабалбатацца, ✂; зак. (разм.).
Тое, што і прагаварыцца.
- Абяцала маўчаць, а тут прабалбаталася.
прабалець, ✂; зак.
Пра адчуванне болю на працягу якога-н. часу.
- Вочы прабалелі паўмесяца.