Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пругкі, ✂.

  1. Спружыністы, які прымае першапачатковую форму пасля сціскання або згінання.

    • П. мяч.
    • Пругкія мускулы.
  2. Пра рухі: моцны і плаўны.

    • П. крок.
    • Пругкая паходка.

|| наз. пругкасць, ✂.

прусак, ✂, м.

Рыжы таракан.

прусакі, ✂, м.

Немцы — ураджэнцы або жыхары былой нямецкай правінцыі Прусіі.

|| ж. прусачка, ✂.

|| прым. прускі, ✂.

прут, ✂, м.

  1. Тонкая палка без сучча.

    • Асінавы п.
  2. Тонкі металічны стрыжань, кавалак дроту.

    • Жалезны п.

|| памянш. пруток, ✂ і пруцік, ✂.

|| прым. прутковы, ✂ і пруцяны, ✂.

  • Прутковы каркас.
  • Пруцяная агароджа.

пруткі, ✂.

  1. Тое, што і пругкі.

    • Пруткія галіны дрэва.
  2. Жорсткі, цвёрды.

    • Калошы былі мокрыя і пруткія.

|| наз. пруткасць, ✂.

пруток, ✂, м.

  1. гл. прут.

  2. Вязальная спіца.

|| прым. прутковы, ✂.

пруцянець, ✂; незак.

Станавіцца нягнуткім, карчанець.

  • П. ад холаду.

|| зак. апруцянець, ✂ і спруцянець, ✂.