Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пры, прыназ.

  1. Каля чаго-н.

    • Пры доме быў сад.
  2. Указвае на падпарадкаваныя, падсобныя адносіны да чаго-н., аднесенасць да чаго-н.

    • Лабараторыя пры інстытуце.
    • Служыць пры штабе.
    • Сядзелка пры цяжкахворым.
  3. Указвае на наяўнасць чаго-н, у каго-н.

    • Трымаць дакументы пры сабе.
    • Быць пры зброі.
    • Пры жаданні ўсяго можна дабіцца.
  4. Указвае на час, абставіны, становішча.

    • Пры царызме.
    • Чытаць пры настольнай лямпе.
    • Заявіць пры сведках.
    • Быць пры памяці.
    • Пры выпадку завітаю да вас.

пры..., прыстаўка.

I. Утварае дзеясловы са знач.:

  • 1) давядзення дзеяння да канчатковай мэты. напр. прыйсці, прыхіліцца, прывалачыся;
  • 2) дабаўлення, збліжэння, змацавання чаго-н. з чым-н., напр. прыбіць, прырабіць, прыбудаваць, прыдрукаваць, прыкласці, прышыць;
  • 3) накіравання дзеяння к сабе, выканання дзеяння ў сваіх інтарэсах, напр. прывабіць, прысвоіць;
  • 4) накіравання дзеяння на прадмет зверху ўніз, напр. прымяць, прыціснуць;
  • 5) паўнаты, вычарпанасці дзеяння, напр. прывучыць, прыахвоціць;
  • 6) непаўнаты, слабай меры дзеяння, напр. прыглушыць, прысыпаць, прыадчыніць;
  • 7) у дзеясловах на -оўва, -ва — суправаджальнага дзеяння, напр. прыгаворваць, прытанцоўваць.

ІІ. Утварае:

  • 1) назоўнікі і прыметнікі са знач. непасрэднага прымыкання да чаго-н., напр. прылесак, прыбярэжны, прыазёрны, прыгранічны;
  • 2) назоўнікі са знач. дадатковасці, напр. прыплод, прыпёк.

прыадзець, ; зак. (разм.).

Адзець у добрае адзенне, прыбраць.

  • П. дзяўчыну.

|| звар. прыадзецца, .

прыадкрыцца, ; зак.

Трохі адкрыцца.

  • Заслона прыадкрылася.

|| незак. прыадкрывацца, .

прыадкрыць, ; зак.

Трохі адкрыць.

  • П. рот.

|| незак. прыадкрываць, .

прыадчыніцца, ; зак.

Тое, што і прачыніцца.

|| незак. прыадчыняцца, .

прыадчыніць, ; зак.

Тое, што і прачыніць.

|| незак. прыадчыняць, .

прыахвоціць, ; зак.

Выклікаць у каго-н. ахвоту да чаго-н.

  • П. дзяцей да чытання.

|| незак. прыахвочваць, .

|| звар. прыахвоціцца, .

|| незак. прыахвочвацца, .

прыбавіцца, ; зак.

  1. Паявіцца ў дадатак.

    • Людзей на вуліцах прыбавілася.
  2. Стаць большым.

    • Дзень прыбавіўся.
    • П. ў вазе.

|| незак. прыбаўляцца, .

|| наз. прыбаўленне, .

  • П. сям’і (пра нараджэнне ў сям’і дзіцяці).

прыбавіць, ; зак.

  1. каго-што і чаго. Даць, пакласці, зрабіць, сказаць у дадатак да чаго-н.

    • П. дзвесце рублёў.
    • П. цукру ў ягады.
    • П. да сказанага.
  2. чаго. Павялічыць памер, колькасць, хуткасць чаго-н.

    • П. грошай.
    • П. кроку.

  • Прыбавіць у вазе (разм.) — патаўсцець, стаць цяжэйшым.

|| незак. прыбаўляць, .

|| наз. прыбаўленне, і прыбаўка, .