пры, прыназ.

  1. Каля чаго-н.

    • Пры доме быў сад.
  2. Указвае на падпарадкаваныя, падсобныя адносіны да чаго-н., аднесенасць да чаго-н.

    • Лабараторыя пры інстытуце.
    • Служыць пры штабе.
    • Сядзелка пры цяжкахворым.
  3. Указвае на наяўнасць чаго-н, у каго-н.

    • Трымаць дакументы пры сабе.
    • Быць пры зброі.
    • Пры жаданні ўсяго можна дабіцца.
  4. Указвае на час, абставіны, становішча.

    • Пры царызме.
    • Чытаць пры настольнай лямпе.
    • Заявіць пры сведках.
    • Быць пры памяці.
    • Пры выпадку завітаю да вас.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)