Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

карачаеўцы, , м.

Народ, які складае карэннае насельніцтва Карачаева-Чэркесіі, якая ўваходзіць у склад Расійскай Федэрацыі.

|| ж. карачаеўка, .

|| прым. карачаеўскі, .

карачкі:

  • на карачкі ці на карачках (разм.) — поза, у якой чалавек стаіць, апіраючыся адначасова на абедзве рукі і нагі.

  • Стаяць на карачках.
  • Паўзці на карачках.

карбанад, , м.

Запечанае свіное філе асаблівага прыгатавання.

|| прым. карбанадны, .

карбас, , м.

Невялікае паморскае паруснае судна для рыбалоўнага промыслу і перавозкі грузаў.

|| прым. карбасны, .

карбід, , м. (спец.).

Злучэнне вугляроду з некаторымі металамі і металоідамі.

  • К. кальцыю.

|| прым. карбідавы, .

карболавы, :

  • карболавая кіслата — арганічнае злучэнне, бясколерныя крышталі, якія ў растворы ўтвараюць дэзінфіцыруючую вадкасць.

карболка, , ж. (разм.).

Раствор карболавай кіслаты.

  • Прамыць падлогу карболкай.

|| прым. карболачны, .

карбункул, , м.

  1. Гнойнае запаленне скуры і падскурнай клятчаткі.

  2. Каштоўны камень чырвонага колеру; чырвоны гранат (уст.).

|| прым. карбункулёзны, .

карбюратар, , м. (спец.).

Прыбор, у якім адбываецца карбюрацыя.

|| прым. карбюратарны, .

карбюрацыя, , ж. (спец.).

Утварэнне гаручай сумесі з вадкага паліва і паветра ў рухавіках унутранага згарання.

|| прым. карбюрацыйны, .