Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

камісіянер, , м.

Пасрэднік у гандлёвых здзелках.

|| прым. камісіянерскі, .

камітэт, , м.

Калегіяльны выбарны орган, які кіруе якой-н. работай, а таксама ўстанова спецыяльнага прызначэння.

  • Выканаўчы к.
  • Прафсаюзны к.
  • К. па экалогіі.

|| прым. камітэцкі, .

камічны, .

  1. гл. камедыя.

  2. Які выклікае смех, забаўны.

    • К. сюжэт.
    • К. выгляд.

|| наз. камічнасць, .

камлісты, .

З тоўстым камлём.

  • К. дуб.

|| наз. камлістасць, .

камлот, , м. (спец.).

Грубая шарсцяная ці баваўняная тканіна.

|| прым. камлотавы, .

камлыга, , ж.

Вялікі абломак якой-н. цвёрдай масы.

  • К. зямлі.

|| прым. камлыгавы, .

камлюк, , м. (разм.).

Ніжняя частка ствала дрэва; камель.

камлюкаваты, .

  1. З тоўстым, моцным ствалом; камлісты.

    • К. дуб.
  2. перан. Плячысты, прысадзісты (пра чалавека; разм.).

|| наз. камлюкаватасць, .

камода, , ж.

Прадмет мэблі ў выглядзе невысокай шафы з шуфлядамі для бялізны, розных хатніх рэчаў.

|| прым. камодны, .

камора, , ж.

  1. Халоднае памяшканне пры хаце для захоўвання запасаў ежы, адзення і іншых хатніх рэчаў.

    • Злажыць сала і мяса ў камору.
  2. Бакоўка ў вясковай хаце, дзе спяць.

    • Дзеці спалі ў каморы.
  3. Кантрольны пункт лясніцтва (уст.).

|| памянш. каморка, .

|| прым. каморачны, .

|| прым. каморны, .