Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бульва́р, ✂, м.

Шырокая алея пасярод гарадской вуліцы або ўздоўж набярэжнай.

  • Прыморскі б.

|| прым. бульварны, ✂.

бульва́рны, ✂.

  1. гл. бульвар.

  2. перан. Разлічаны на абывацельскія, мяшчанскія густы.

    • Б. раман.
    • Бульварная літаратура.
    • Бульварная прэса.

|| наз. бульварнасць, ✂.

бульдазеры́ст, ✂, м.

Той, хто працуе на бульдозеры.

бульдо́г, ✂, м.

Сабака з вялікай тупой мордай, шырокімі грудзямі, кароткімі лапамі.

|| прым. бульдожы, ✂.

  • Бульдожая хватка.

бульдо́зер, ✂, м.

Трактар, абсталяваны навясным пярэднім адвалам для земляных работ.

|| прым. бульдозерны, ✂.

бу́лькат, ✂, м.

Гукі, якія ўтвараюцца пры кіпенні, пераліванні або цячэнні вады.

бульката́ць, ✂; незак.

  1. Бурліць, бурна кіпець (пра вадкасць).

    • Булькоча горная рака.
  2. безас. Утвараць глухія перарывістыя гукі пры захворванні горла, грудзей.

    • У горле булькоча.

|| наз. булькатанне, ✂.

бу́лькаць, ✂; незак.

Утвараць гукі, падобныя на тыя, якія бываюць пры кіпенні або пераліванні вады.

  • Булькае ручай.

|| аднакр. булькнуць, ✂.

|| наз. бульканне, ✂.

бум​1, ✂, м. (разм.).

Штучнае ажыўленне, шуміха вакол чаго-н.

  • Газетны б.

бум​2, выкл. (разм.).

Ужыв. як гукапераймальнае для абазначэння характэрнага глухота гуку вялікага звана, выстралу з гарматы і пад.