Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ускочыць, ; зак.

  1. Скокнуўшы, апынуцца дзе-н.

    • У. на лаўку.
  2. Хуткім рухам падняцца з месца.

    • У. ад спалоху.
  3. Скочыць у сярэдзіну чаго-н.

    • У. у лодку.
  4. Раптам паявіцца, узнікнуць (пра прышч, нарыў і пад.).

    • На лбе ўскочыў гузак.
  5. Імкліва ўвайсці, сілай уварвацца куды-н.

    • Байцы ўскочылі ў горад.
  6. Трапіць куды-н. выпадкова.

    • У. у яму.

|| незак. ускакваць, .

ускраек, , м.

Крайняя частка якой-н. прасторы, край стала, ложка і пад.

  • У. лесу.
  • Сесці на ўскрайку ложка.

ускраіна, , ж.

  1. Край, крайняя частка якой-н. мясцовасці.

    • У лесу.
    • На ўскраіне пасёлка.
  2. Аддаленая ад цэнтра частка горада, якая прымыкае да межаў яго.

    • Гарадскія ўскраіны.
  3. Аддаленая, пагранічная тэрыторыя дзяржавы.

    • Усходняя ў. Беларусі.

|| прым. ускраінны, .

ускрай1, прыназ.

З краю чаго-н.

  • У поля была мяккая густая мурава.

ускрай2, , м. (разм.).

Тое, што і ускраек.

  • На ўскраі лесу.
  • Легчы на ў. лавы.

ускруціцца, ; зак. (разм.).

Устаць вельмі рана.

  • Чаго ты так рана ўскруціўся?

|| незак. ускручвацца, .

ускрыкнуць, ; зак. (разм.).

Нечакана і адрывіста крыкнуць.

  • Радасна ў.

|| незак. ускрыкваць, .

|| наз. ускрык, .

уславіць, ; зак.

Праславіць, усхваліць, апець.

  • У. свой народ.

|| незак. услаўляць, .

услаць, ; зак.

Сцелячы што-н., пакрыць усю паверхню; заняць сабою ўсю паверхню.

  • У падлогу дыванамі.
  • Лісце ўслала дол.

|| незак. усцілаць, .

|| наз. усціланне, .

услед

  1. прыназ. і прыназ. Па слядах каго-н, чаго-н., непасрэдна за кім-, чым-н.

    • Ісці ў.
    • Глядзець у. цягніку.
  2. прысл. Наўздагон за кім-н.

    • Крыкнуць у.