ускочыць, ; зак.

  1. Скокнуўшы, апынуцца дзе-н.

    • У. на лаўку.
  2. Хуткім рухам падняцца з месца.

    • У. ад спалоху.
  3. Скочыць у сярэдзіну чаго-н.

    • У. у лодку.
  4. Раптам паявіцца, узнікнуць (пра прышч, нарыў і пад.).

    • На лбе ўскочыў гузак.
  5. Імкліва ўвайсці, сілай уварвацца куды-н.

    • Байцы ўскочылі ў горад.
  6. Трапіць куды-н. выпадкова.

    • У. у яму.

|| незак. ускакваць, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)