Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

каралева, ✂, ж.

  1. гл. кароль.

  2. Жонка караля (у 1 знач.).

  3. У шахматах: тое, што і ферзь (разм.).

  4. перан., чаго. У некаторых спалучэннях: лепшая сярод іншых падобных.

    • К. прыгажосці.
    • К. лыжні.

каралевіч, ✂, м.

Сын караля (звычайна у казках).

каралеўна, ✂, ж.

Дачка караля (звычайна ў казках).

каралеўства, ✂, н.

Дзяржава, на чале якой стаіць кароль (у 1 знач.).

каралі, ✂, ж.

Пацеркі з каралавых або іншых каштоўных камянёў.

каральны, ✂ (афіц.).

Які падлягае пакаранню, цягне за сабой пакаранне

  • К. ўчынак.

|| наз. каральнасць, ✂.

карамболь, ✂, м.

У більярдзе: рыкашэтны ўдар у шар шарам, які адскочыў ад другога шара.

  • Зрабіць к.

|| прым. карамбольны, ✂.

карамель, ✂, ж.

  1. зб. Гатунак цвёрдых цукерак, ледзянцовых ці з начынкай.

    • Ледзянцовая к.
  2. Палены цукар для падфарбоўвання кандытарскіх вырабаў.

  3. Падпражаны солад для падфарбоўвання піва.

|| прым. карамельны, ✂.

карамелька, ✂, ж. (разм.).

Адна цукерка карамелі.

Каран, ✂, м.

Свяшчэнная кніга, у якой змяшчаюцца догматы і палажэнні мусульманскай рэлігіі, міфаў і норм права.