Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рарытэт, , м. (кніжн.).

Выключна рэдкая, каштоўная рэч, цуд.

|| прым. рарытэтны, .

раса1, , ж.

Гістарычна ўзнікшая група чалавецтва, аб’яднаная агульнасцю спадчынных фізічных адзнак (колерам скуры, вачэй, валасоў, формай чэрапа), абумоўленых супольнасцю паходжання і першапачатковага рассялення.

  • Белая р.
  • Жоўтая р.
  • Мангалоідная р.
  • Негроідная р.

|| прым. расавы, .

раса2, , ж.

У праваслаўнага духавенства: верхняе доўгае адзенне з шырокімі рукавамі.

раса3, , ж.

Атмасферная вільгаць, якая пры ахаладжэнні асядае дробнымі вадзянымі кроплямі на паверхні раслін і розных наземных прадметаў.

  • Ранішняя р.

  • Мучністая раса — хвароба раслін, пры якой на раслінах утвараецца налёт, падобны на муку.

|| прым. расяны, і росны, .

расада, , ж., зб.

Маладыя расліны, вырашчаныя ў асобых умовах і прызначаныя для перасадкі іх на градкі, у адкрыты грунт.

  • Капусная р.

|| прым. расадны, .

расаднік, , м.

Спецыяльнае месца для вырошчвання маладых раслін, расады.

расамаха, , ж.

Драпежны звер, разнавіднасць куніцы з каштоўным футрам, а таксама футра яго.

|| прым. расамахавы, .

расахаты, .

  1. З раздвоеным ствалом; вілаваты.

    • Стары р. дуб.
  2. Рагаты, з галіністымі рагамі.

    • Р. лось.

расізм, , м.

Сістэма поглядаў і чалавеканенавісніцкая палітыка, аснову якіх складаюць сцверджанні аб фізічнай і псіхічнай нераўнацэннасці чалавечых рас і аб рашаючым уплыве расавых адрозненняў на гісторыю і культуру грамадства.

|| прым. расісцкі, .

  • Р. рэжым.

расійскі, .

Тое, што і рускі, які адносіцца да Расіі.

  • Расійская Федэрацыя.