Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рання...

Першая частка складаных слоў; ужываецца замест «ранне...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр. ранняспелы.

рант, ✂, м.

Вузкая палоска скуры па краях абутку, якая накладваецца на край скуры верху, каб дратва не рвала скуры верху.

|| прым. рангавы, ✂.

ранцье, нескл., м.

Чалавек, які жыве на рэнту.

ранча, нескл., н.

У Амерыцы: сядзіба, зямельнае ўладанне.

рань, ✂, ж.

Вельмі ранні час.

  • У такую р. падняўся!

раняць, ✂; незак.

Даваць магчымасць упасці, скаціцца таму, што аддзялілася, адарвалася.

  • Р. горкія слёзы (перан. плакаць).

рапа, ✂, ж.

Вада салёных азёр, марскіх заліваў з высокай канцэнтрацыяй солей (выкарыстоўваецца як лекавы сродак).

рапак, ✂, м. (спец.).

Ільдзіна, якая вертыкальна або з нахілам вылучаецца на ледзяной паверхні ў паўночных марах.

рапараваць, ✂; незак. (разм.).

Папраўляць, рамантаваць.

  • Р. абутак.

|| наз. рапараванне, ✂ і рапарацыя, ✂.

рапарт, ✂, м.

  1. Пісьмовы службовы даклад, данясенне аб чым-н. вышэйшай інстанцыі, начальству.

    • Напісаць р. начальніку.
  2. Урачыстае паведамленне аб выкананні ўзятых на сябе абавязацельстваў.

    • Святочны р.