Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

карабаціцца, ; незак.

Рабіцца карабатым, выгінацца, скрыўляцца.

  • Фанера на сонцы карабаціцца.

|| зак. пакарабаціцца, і скарабаціцца, .

карабаціць, ; незак.

  1. Рабіць карабатым.

  2. перан. Выклікаць непрыемнае пачуццё.

|| зак. пакарабаціць, і скарабаціць, .

карабейнік, , м.

Даўней: дробны гандляр, які разносіў па вёсках тавары (мануфактуру, галантарэю, дробныя рэчы і інш.).

карабел, , м. (разм.).

Спецыяліст па караблях, па іх праектаванню, будаўніцтву.

карабель, , м.

  1. Вялікае марское судна.

    • Ваенны к.
    • Акіянскі к.
    • Вялікаму караблю вялікае плаванне (прыказка).
  2. Лятальны апарат.

    • Касмічны к.

  • Спаліць свае караблі (кніжн.) — рашуча парваць з мінулым.

|| памянш. караблік, .

  • Пускаць папяровыя караблікі.

|| прым. карабельны, .

  • К лес (высокі, прамы, прыгодны для караблебудавання).

карабельшчык, , м.

  1. Уладальнік карабля; марак (уст.).

  2. Тое, што і караблебудаўнік (разм.).

карабін, , м.

  1. Вінтоўка з пакарочаным ствалом.

  2. Механічная зашчапка, зажым.

    • К. павадка.

|| прым. карабінавы, .

карабінер, , м.

  1. У Заходняй Еўропе і Расіі да сярэдзіны 19 ст.: узброены карабінам салдат-стралок.

  2. Жандар у Італіі.

|| прым. карабінерны, .

  • К. полк.

карабкацца, ; незак.

Падымацца, чапляючыся нагамі і рукамі за што-н.

  • К. на ўзгорак (узбірацца з цяжкасцю).

|| зак. ускарабкацца, .

караблебудаванне, , н.

Будаванне суднаў, а таксама навука аб іх будаванні.

|| прым. караблебудаўнічы, .