Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

капрызнічаць, ; незак.

Тое, што і капрызіць.

капрызуля, , м.; , ж., (разм.).

Капрызнае дзіця.

капрычыо, нескл., н. (спец.).

Віртуозны музычны твор, які вызначаецца жывасцю, нечаканымі і арыгінальнымі пераходамі, нечаканым эфектам.

капсула, , ж.

  1. Абалонка з жэлаціну, крухмалу або іншага рэчыва для вадкіх ці парашкападобных лякарстваў.

    • Валідол у капсулах.
  2. Назва злучальнай абалонкі ў розных органаў або іх частак (спец.).

  3. Герметычна закрытае ёмішча.

    • К. касмічнага лятальнага апарата.

|| прым. капсульны, .

капсуль, , м.

У патронах, снарадах: каўпачок з выбуховым рэчывам, якое загараецца ад удару.

|| прым. капсульны, .

каптур, , м.

  1. Дзіцячы або жаночы вязаны галаўны ўбор, які завязваецца пад падбародкам; капар.

  2. Пярэдняя частка печы, што ўзвышаецца над чалеснікамі.

    • Кот узабраўся на к.

|| прым. каптурны, .

каптэнармус, , м.

Службовая асоба ў арміі, у абавязкі якой уваходзіла захаванне і выдача маёмасці, абмундзіравання, харчу.

капуснік, , м.

  1. зб. Капуснае лісце.

  2. перан. Вечарынка ў акцёраў, студэнтаў і інш. з самадзейнымі нумарамі жартаўліва-парадыйнага характару.

    • Студэнцкі к.

капусніца, , ж.

Белы матылёк, вусень якога есць капусту.

капуснішча, , н.

Поле, з якога сабрана капуста.