Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

капля, , ж.

  1. Маленькая акруглая часцінка якой-н. вадкасці; кропля.

    • К. вады.
    • Каплі дажджу.
    • Да (апошняй) каплі (таксама перан. усё без астатку выпіць, расходаваць, аддаць і пад.).
    • Да апошняй каплі крыві (перан. ахвяруючы жыццём, змагацца, біцца, абараняцца; высок.).
    • К. за капляй (таксама перан. паступова, патрошку).
    • К. ў моры (перан. вельмі нязначная колькасць у параўнанні з чым-н. вялікім).
    • Ні каплі ў рот не браць (зусім не піць алкагольных напіткаў).
    • Як дзве каплі вады (абсалютна, поўнасцю падобен, супадае).
  2. мн. Разведзенае на чым-н. лякарства, якое прымаецца па пэўнай колькасці такіх часцінак.

    • Вочныя каплі.
    • К. ў нос.
  3. адз., перан., чаго. Самая нязначная колькасць чаго-н. (разм.).

    • Малака ў бляшанцы к.
    • Ні каплі (ніколькі, ані).

|| прым. капельны, .

капнуць, ; зак.

  1. гл. капаць.

  2. перан. Унікнуць у што-н.

    • Толькі капні — знойдзёш недаробкі і хібы кнігі.

капот1, , м. (спец.).

Адкідная накрыўка розных механізмаў

  • К. аўтамабіля.

|| прым. капотны, .

капот2, , м. (уст.).

Жаночае плацце свабоднага пакрою; род халата.

капрал, , м.

Воінскае званне малодшага камандзіра ў арміях некаторых краін і ў рускай арміі з 17 да пачатку 19 ст., а таксама асоба, якая мае гэта званне.

|| прым. капральскі, .

капрон, , м.

Штучнае валакно высокай трываласці, а таксама тканіна з гэтага валакна.

  • Панчохі з капрону.

|| прым. капронавы, .

капрыз, , м.

  1. Беспадстаўнае, але настойлівае жаданне, патрабаванне чаго-н., недарэчная задума, дзівацтва.

    • Не трэба патураць дзіцячым капрызам.
  2. перан., чаго. Што-н. нечаканае, выпадковае ў той ці іншай сферы жыцця.

    • К. моды.
    • К. прыроды.

|| прым. капрызны, .

  • Капрызнае надвор’е.

капрыза, , м.; , ж., (разм.).

Капрызны чалавек, капрызнае дзіця.

капрызіць, ; незак.

Паводзіць сябе капрызна, быць капрызным.

|| зак. пакапрызіць, .

капрызнік, , м. (разм.).

Капрызны чалавек, дзіця.

|| ж. капрызніца, .