Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

тарыфікацыя, , ж. (спец.).

Вызначэнне тарыфу чаго-н.

  • Т. заработнай платы.

|| прым. тарыфікацыйны, .

тары-бары, нескл. (разм.).

Пустая размова, балбатня.

  • Тары-бары разводзіць.

тарэадор, , м.

Удзельнік бою быкоў на арэне.

|| прым. тарэадорскі, .

тарэц, , м.

  1. Папярочны разрэз бервяна, бруса; папярочная грань чаго-н. (спец.).

    • Т. дошкі.
  2. Кароткі, звычайна шасцігранны брусок для машчэння вуліц.

  3. Маставая з такіх брускоў.

|| прым. тарцовы, .