Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

такелажнік, , м.

Такелажны рабочы; спецыяліст па такелажных работах.

такі1, , займ.

  1. указальны. Менавіта гэты, падобны да гэтага або да таго, пра які гаварылася раней ці гаворыцца далей.

    • Такая цёплая зіма ў нас ўпершыню.
    • Т. падручнік нам і патрэбны.
  2. Ужыв. для ўзмацнення ступені якасці, уласцівасці.

    • Ён т. прыгожы.
    • Т. звонкі голас.
  3. такое, -ога: Нешта, што звяртае на сябе ўвагу: смешнае, незвычайнае, страшнае і пад.

    • Што я т. сказаў?

такі2, часц. (разм.).

Усё ж, аднак.

  • Ён такі прыйшоў.

такі-сякі, займ. (разм.).

Ужыв. як жартоўнае лаянкавае слова ў значэнні: нягодны, нікчэмны, нядобры.

  • Ах ты, такі-сякі!

такі-та, займ.

  1. займ. неазнач. Ужыв. замест дакладнай назвы асобы, прыкметы, не названых па той ці іншай прычыне.

    • Трэба адзначыць, што на сходзе адсутнічалі такія-та.
  2. часц. Ужыв. для выражэння дакору, іроніі і пад. (разм.).

    • Рубель згубіў. Такая-та бяда.

такоўскі, (разм.).

Які не заслугоўвае ўвагі, пахвалы або адабрэння.

  • Не на такоўскага напаў (не на такога прастака).

такса1, , ж.

Устаноўленая расцэнка тавараў або норма аплаты чаго-н.

  • Атрымаў плату па таксе.

такса2, , ж.

Невялікі пакаёвы або паляўнічы сабака з крывымі кароткімі нагамі і доўгім тулавам.

таксаваць, ; зак. і незак. (спец.).

Устанавіць (-наўліваць) расцэнку на што-н., таксу​1.

|| наз. таксацыя, і таксіроўка, .

таксама, прысл. і часц.

  1. прысл. Такім самым, падобным чынам, гэтак жа.

    • Дзеці працавалі т. як і дарослыя.
    • Настаўнік чытаў вершы. Вучні т.
  2. часц. Ужыв. пры выказванні нязгоды з чым-н., неадабрэння якіх-н. учынкаў (разм.).

    • А ты т. добрая цаца!