Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

радыёэлектронны, .

Які выкарыстоўвае для ўзбуджэння або ўзмацнення радыёхваль электронныя з’явы ў газах або цвёрдых целах.

  • Радыёэлектронныя прыборы.

радый, , м.

Хімічны элемент — серабрыста-белы бліскучы метал, які мае радыеактыўныя ўласцівасці.

|| прым. радыевы, .

радыкал1, , м.

  1. Прыхільнік радыкалізму (у 1 знач.), член радыкальнай партыі.

  2. перан. Прыхільнік крайніх, рашучых дзеянняў, поглядаў (уст.).

    • Р. у навуцы.

радыкал2, , м.

  1. У матэматыцы: знак (V), які абазначае здабыванне кораня з ліку або матэматычнага выразу, што стаіць пад гэтым знакам.

  2. Устойлівая група атамаў у малекуле, якая мае няспараны электрон і здольная пераходзіць без змен з аднаго хімічнага стану ў другі (спец.).

радыкалізм, , м.

  1. Палітычны кірунак і рух радыкалаў​1 (у 1 знач.), які арыентуецца на правядзенне частковых дэмакратычных рэформ у рамках існуючага ладу.

  2. перан. Рашучы спосаб дзеянняў (кніжн.).

|| прым. радыкалісцкі, .

радыкальны, .

Які прытрымліваецца крайніх поглядаў, рашучы.

  • Радыкальныя меры.

|| наз. радыкальнасць, .

радыкуліт, , м.

Захворванне карэньчыкаў спіннамазгавых нерваў.

|| прым. радыкулітны, .

радыска, , ж.

Агародная расліна сямейства крыжакветных з ядомым круглым або падоўжаным белым або ярка-чырвоным коранем гэтай расліны.

  • Салат з радыскі.

|| прым. радыскавы, .

радыст, , м.

Спецыяліст па перадачы і прыёму паведамленняў па радыё.

|| ж. радыстка, .

радыус, , м.

  1. У матэматыцы: адрэзак прамой лініі, які злучае цэнтр з любым пунктам акружнасці або паверхні шара.

  2. перан. Велічыня ахопу чаго-н., вобласць распаўсюджання чаго-н.

    • Р. дзеяння авіяцыі.

|| прым. радыусны, .