радавацца, ✂; незак.
Адчуваць радасць, аддавацца радасці, быць у вясёлым, радасным настроі.
- Р. веснавому дню.
- Р. поспеху.
- Чалавек радаваўся, смяяўся.
|| зак. абрадавацца, ✂, узрадавацца, ✂ і парадавацца, ✂.
радаваць, ✂; незак.
Выклікаць радасць у кім-, чым-н., прыносіць радасць, асалоду.
- Поспехі дзяцей радуюць нас.
- Зялёная рунь радуе вока.
|| зак. абрадаваць, ✂, узрадаваць, ✂ і парадаваць, ✂.
радавіты, ✂ (уст.).
Які належыць да старога знатнага роду.
|| наз. радавітасць, ✂.
радавы3 ✂ прым.
Зроблены з грубай ільняной пражы, зрэбны.
рададэндран, ✂, м.
Вечназялёная кустовая дэкаратыўная расліна з тоўстым лісцем і вялікімі прыгожымі кветкамі; альпійская ружа.
|| прым. рададэндравы, ✂.
радар, ✂, м. (спец.).
Радыёлакацыйная ўстаноўка.
|| прым. радарны, ✂.
радаслоўе, ✂, н. (кніжн.).
Гісторыя роду, генеалогія.
|| прым. радаслоўны, ✂.