Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

непрыгожы, ✂.

  1. Пазбаўлены прыгажосці.

    • Н. твар.
    • Н. голас.
  2. Заганны, несумленны, нядобры.

    • Н. ўчынак.

|| наз. непрыгожасць, ✂.

непрыдатны, ✂.

Тое, што і непрыгодны.

|| наз. непрыдатнасць, ✂.

непрыемнасць, ✂, ж.

  1. гл. непрыемны.

  2. Непрыемнае здарэнне, паведамленне.

    • Непрыемнасці на рабоце.

непрыемны, ✂.

  1. Які не падабаецца сваімі якасцямі, уласцівасцямі і пад.

    • Н. пах.
  2. Які выклікае нездавальненне, хваляванне, парушае спакой.

    • Непрыемная сустрэча.

|| наз. непрыемнасць, ✂.

непрыкаяны, ✂ (разм.).

Які не знаходзіць сабе месца, не ведае, што рабіць.

  • Хадзіць як н.

|| наз. непрыкаянасць, ✂.

непрыкрыты, ✂.

  1. Не пакрыты зверху.

    • Працаваць з непрыкрытай галавою.
  2. перан. Які адразу адчуваецца, яўны, відавочны.

    • Непрыкрытая хлусня.

|| наз. непрыкрытасць, ✂.

непрыметны, ✂ і непрыкметны, ✂.

  1. Такі, які цяжка заўважыць, прымеціць; нязначны.

    • Непрыметная крынічка.
    • Прайсці непрыметна (прысл.).
  2. Які не вылучаецца сярод іншых.

    • Н. чалавек.

|| наз. непрыметнасць, ✂ і непрыкметнасць, ✂.

непрымірымы, ✂.

  1. Які не дапускае ніякага пагаднення, прымірэння.

    • Непрымірымая барацьба.
  2. Такі, што нельга прымірыць.

    • Непрымірымыя супярэчнасці.

|| наз. непрымірымасць, ✂.

непрыстойнасць, ✂, ж.

  1. гл. непрыстойны.

  2. Непрыстойны ўчынак, непрыстойныя словы.

    • Нагаварыць непрыстойнасцей.

непрыстойны, ✂.

Бессаромны.

  • Непрыстойныя паводзіны.

|| наз. непрыстойнасць, ✂.