Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ліпкі, ✂.

Які лёгка прыліпае, клейкі.

  • Ліпкія рукі.
  • Ліпкае лісце.
  • Л. чалавек (недарэчны, назойлівы; перан.).

|| наз. ліпкасць, ✂.

ліпнуць, ✂; незак.

  1. да каго-чаго. Прыліпаць, прыставаць.

    • Гразь ліпне да абутку.
  2. перан., да каго-чаго. Назойліва прыставаць (разм.).

    • Ён ліпне як смала.
  3. Тое, што і зліпацца.

    • Вочы ліпнуць.

ліпняк, ✂, м.

Ліпавы зараснік.

  • Разросся малады л.

ліпучка, ✂, ж. (разм.).

Ліпучы, клейкі пластыр, папера.

  • Л. для мух.

ліпучы, ✂ (разм.).

Тое, што і ліпкі.

|| наз. ліпучасць, ✂.

ліра​1, ✂, ж.

  1. Старажытнагрэчаскі струнны інструмент, які лічыцца сімвалам паэтычнай творчасці.

    • Л. Пушкіна.
  2. Даўнейшы народны беларускі струнны смычковы інструмент.

|| прым. лірны, ✂.

ліра​2, ✂, ж.

Грашовая адзінка ў Італіі і Турцыі.

лірнік, ✂, м.

На Украіне і Беларусі даўней: вандроўны музыка-спявак з лірай​1 (у 2 знач.).

лірызм, ✂, м.

  1. Лірычны характар, лірычны змест чаго-н.

    • Л. паэмы.
  2. Чуллівасць у перажываннях, у настроі; мяккасць і тонкасць эмацыянальнага пачатку.

    • Л. беларускага пейзажу.

лірык, ✂, м.

Аўтар лірычных літаратурных твораў.

  • Паўлюк Трус — паэт-л.