Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

каструбаваты, ✂.

Шурпаты, нягладкі.

  • Каструбаватая дошка.

|| наз. каструбаватасць, ✂.

каструля, ✂, ж.

Металічная пасудзіна для прыгатавання ежы.

|| памянш. каструлька, ✂.

|| прым. каструльны, ✂.

кастрывы, ✂.

З кастрой, кастрыцай.

  • Кастрывая кудзеля.

|| наз. кастрывасць, ✂.

кастрыраваць, ✂; зак. і незак.

Выразаць (выразаць) палавыя залозы; палягчаць (лягчаць).

|| наз. кастрацыя, ✂ і кастрыраванне, ✂.

кастрыца, ✂, ж.

Адходы лёну і канапель, якія атрымліваюцца пасля перацірання і трапання.

|| прым. кастрычны, ✂ і кастрыцавы, ✂.

кастрычнік, ✂, м.

  1. Дзесяты месяц каляндарнага года.

  2. (К вялікае). Рэвалюцыя 1917 года, а таксама яе гадавіна 7 лістапада (25 кастрычніка па старому стылю).

    • Вялікі К.

|| прым. кастрычніцкі, ✂.

  • Кастрычніцкія святы.

кастрышча, ✂, н.

Тое, што і вогнішча.

кастыль, ✂, м. (спец.).

Металічны шпень, які забіваецца ў шпалу для прымацавання да яе рэйкі.

|| прым. кастыльны, ✂.

кастэлянка, ✂, ж.

Жанчына, якая ведае бялізнай у бальніцы, інтэрнаце, доме адпачынку і пад.

кастэт, ✂, м.

Халодная зброя ў выглядзе металічнай пласцінкі, якая надзяваецца на пальцы і заціскаецца ў кулаку.

  • Выцяць кастэтам.

|| прым. кастэтны, ✂.