Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

караткахвалевы, .

Які працуе на кароткіх радыёхвалях.

  • Караткахвалевая радыёстанцыя.

караткахвосты, .

З кароткім хвастом.

  • К. заяц.

караткашэрсны, .

З кароткай шэрсцю.

  • Караткашэрсная парода авечак.

каратыст, , м.

Спартсмен, які займаецца каратэ.

каратэ, нескл., н.

Спартыўная барацьба, якая выкарыстоўвае эфектыўныя прыёмы японскай сістэмы самаабароны без зброі і заснаваная на ўдарах рукамі і нагамі па найбольш уразлівых месцах цела саперніка.

карацелька, , ж.

Сорт морквы з кароткім акруглым коранем; мышатка.

карацець, ; незак.

Станавіцца карацейшым, менш працяглым ў прасторы або ў часе.

  • Пад восень дні карацеюць.

карацін, , м. (спец.).

Аранжава-жоўты раслінны пігмент, які спрыяе ўтварэнню ў арганізме вітаміну А.

  • У моркве многа караціну.

караціць, ; незак.

Рабіць карацейшым.

  • К. штаны.
  • К. артыкул.

караць, ; незак.

Падвяргаць пакаранню каго-н.

  • К. за злачынства.

|| зак. пакараць, .