Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

камізэлька, ✂, ж.

Кароткая мужчынская і жаночая адзежына без рукавоў і каўняра.

|| прым. камізэлечны, ✂.

камілаўка, ✂, ж.

Высокі, цыліндрычны галаўны ўбор — ганаровая ўзнагарода праваслаўным святарам.

камін, ✂, м.

  1. Пакаёвая печ з шырокай адкрытай топкай.

  2. Электрычны прыбор для абагрэву пакоя.

|| прым. камінны, ✂.

камінак, ✂, м.

Выемка ў печы, дзе раскладалі агонь для асвятлення хаты.

  • На камінку гарэў смольны корч.

камінар, ✂, м.

Чысцільшчык комінаў.

|| прым. камінарскі, ✂.

камісаваць, ✂; зак. і незак. (разм.).

У выніку агляду спецыяльнай камісіяй даць (даваць) заключэнне аб працаздольнасці, прыгоднасці да нясення ваеннай службы.

  • К. раненага.

|| наз. камісаванне, ✂.

камісар, ✂, м.

  1. Кіруючая асоба з грамадска-палітычнымі або адміністрацыйнымі функцыямі.

    • Ваенны к. (у перыяд 1918—1942 гг. — палітычны кіраўнік воінскай часці.).
  2. Асоба, якая ўзначальвае ваенны камісарыят.

  3. У ваенізаваных арганізацыях, будаўнічых атрадах: асоба, якая адказвае за арганізацыйна-выхаваўчую работу.

|| прым. камісарскі, ✂.

камісарыят, ✂, м.

Установа, на чале якой стаіць камісар.

  • Народны к.

|| прым. камісарыяцкі, ✂.

камісіёнка, ✂, ж. (разм.).

Камісійны магазін.

камісія, ✂, ж.

  1. Група асоб або орган з групы асоб са спецыяльнымі паўнамоцтвамі пры якой-н. установе, арганізацыі, а таксама ўстанова спецыяльнага прызначэння.

    • Прыёмная к.
    • Рэвізійная к.
    • Дзяржаўная планавая к.
  2. Даручэнне, якое выконваецца за пэўнае ўзнагароджанне (звычайна звязанае з купляй або продажам).

    • Браць тавар на камісію.

|| прым. камісійны, ✂.

  • К. магазін.
  • Атрымаць камісійныя (наз.).