Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

газіроўка, , ж.

  1. гл. газіраваць.

  2. Газіраваная вада (разм.).

    • Г. з сіропам.

газіфікаваць, ; зак. і незак.

  1. Забяспечыць (забяспечваць) прадпрыемствы, кватэры і пад. газам для асвятлення і ацяплення.

    • Г. жылы раён.
  2. Ператварыць (ператвараць) цвёрдае ці вадкае паліва ў гаручы газ.

    • Г. торф.

|| наз. газіфікацыя, .

газніца, , ж.

Тое, што і газоўка.

|| памянш. газнічка, .

|| прым. газнічны, .

газон, , м.

Пляцоўка ў садзе, скверы, перад домам і пад., засеяная травой, а таксама трава, пасеяная на гэтай пляцоўцы.

|| прым. газонны, .

газоўка, , ж. (разм.).

Самаробная лямпа без шкла.

|| памянш. газовачка, .

|| прым. газовачны, .

гаіць, ; незак.

Залечваць, даваць магчымасць зажываць (аб ране).

  • Г. руку.
  • Травы гояць раны (маюць лекавыя ўласцівасці).
  • Час гоіць душэўныя раны (перан.; супакойвае, сцішае крыўды і пад.).

гай, , м.

Невялікі, часцей лісцевы лес.

  • Бярозавы г.

|| памянш. гаёк, .

|| прым. гаёвы, .

гайда, выкл. у знач. вык. (разм.).

  1. Пойдзем, ідзі(це).

    • Г. ў поле.
    • Г. ў лес па ягады.
  2. Ужыв. для абазначэння хуткага адыходу, ад’езду куды-н.

    • Садзіся ў машыну і г. ў вёску.

гайдамак, , м.

  1. У 17 і 18 ст.: украінскі казак, удзельнік народна-вызваленчай барацьбы супраць польскіх памешчыкаў.

  2. Салдат нацыяналістычных атрадаў у час грамадзянскай вайны на Украіне ў 1918—20 гг.

|| прым. гайдамацкі, .

гайданка, , ж.

Няроўны, хістальны рух самалёта, вагальны ход судна і пад.