Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бу́лка, ✂, ж.

  1. Хлеб з пшанічнай мукі; белы хлеб.

  2. Тое, што і буханка.

|| памянш. булачка, ✂.

|| прым. булачны, ✂.

бу́льба, ✂, ж.

  1. Аднагадовая агародная расліна сямейства паслёнавых, а таксама клубні гэтай расліны, якія выкарыстоўваюцца як харч, корм і сыравіна.

    • Найлепшае снеданне — б. з селядцом.
  2. Назва беларускага народнага танца.

|| прым. бульбяны, ✂.

  • Б. крухмал.

○

  • Бульба ў мундзірах — звараная з лупінамі бульба.

бульбакапа́лка, ✂, ж.

Машына для капання бульбы.

бульбасаджа́лка, ✂, ж.

Машына, якой садзяць бульбу.

бульбаўбо́рачны, ✂.

Які прызначаны для ўборкі бульбы.

  • Б. камбайн.

бу́льбіна, ✂, ж.

Адзін клубень бульбы.

◊

  • Нос бульбінай — пра шырокі і тоўсты нос.

бульбо́ўнік, ✂, м., зб.

Тое, што і бульбянік (у 1 знач.).

бульбяна́я, ✂.

Сталовая, закусачная, у меню якой пераважаюць стравы з бульбы.

бульбя́нік, ✂, м.

  1. зб. Націнне бульбы.

    • Б. пажоўк.
  2. Аладка з дранай сырой бульбы; дранік.

    • Напячы бульбянікаў.
  3. Той, хто вельмі любіць бульбяныя стравы (разм.).

бульбя́нішча, ✂, н.

Месца, на якім расла бульба.