Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

капіталіст, , м.

  1. У капіталістычным грамадстве: уласнік капіталу, сродкаў вытворчасці, які выкарыстоўвае наёмную працу.

  2. Багаты, разбагацелы чалавек (разм. жарт,).

|| ж. капіталістка, .

|| прым. капіталістычны, .

капітальны, .

Грунтоўны, асноўны, карэнны, вельмі важны.

  • Капітальнае даследаванне.

  • Капітальнае будаўніцтва — узвядзенне новых прадпрыемстваў, жылля і пад.

  • Капітальная сцяна — асноўная сцяна, якая служыць апорай для даху.

  • Капітальны рамонт — поўны рамонт (усяго будынка з заменай усіх зношаных частак).

  • Капітальныя ўкладанні (спец.) — тое, што і капіталаўкладанне.

|| наз. капітальнасць, .

капітан, , м.

  1. Афіцэрскае званне, або чын, а таксама асоба, якая мае гэта званне.

    • К. медыцынскай службы.
    • К.-лейтэнант.
    • К. 3-га рангу.
  2. Камандзір судна.

    • К. далёкага плавання.
  3. Кіраўнік спартыўнай каманды.

    • К. валейбольнай каманды.

|| прым. капітанскі, .

  • К. мосцік.

капітуляваць, ; зак. і незак.

Здацца (здавацца), згадзіўшыся на капітуляцыю, адмовіўшыся ад барацьбы.

  • Безагаворачная к.
  • К. перад цяжкасцямі (перан. прызнаць (прызнаваць) сваё бяссілле, слабасць).

капітулянт, , м.

Той, хто капітулюе, адмаўляецца ад ранейшай пазіцыі.

|| прым. капітулянцкі, .

капітуляцыя, , ж.

  1. Спыненне ваенных дзеянняў і здача пераможцу на прадыктаваных ім умовах.

    • Безагаворачная к.
  2. перан. Адказ ад прадаўжэння барацьбы, ад прынцыповай абароны сваіх поглядаў.

капітэль, , ж. (спец.).

Верхняя частка калоны, слупа або пілястры.

|| прым. капітэльны, .

капішча, , н.

  1. Язычніцкі храм, культавае збудаванне.

  2. перан., чаго. Асяродак чаго-н., што адштурхоўвае, выклікае агіду.

    • К. ўбоства, нуды і бруду.

капліца, , ж.

Невялікі царкоўны або касцельны будынак з абразамі без алтара; малельня.

|| памянш. каплічка, .

|| прым. каплічны, .

каплун, , м.

Пакладаны певень, якога адкормліваюць на мяса.

|| прым. каплунны, .