Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ракам, прысл. (разм.).

Стаўшы на карачкі.

  • Дзеці р. поўзалі па падлозе.

ракападобныя, .

Клас членістаногіх, з падзеленым на сегменты і пакрытым панцырам целам.

ракатаць, ; незак.

  1. Утвараць раскацістыя гукі.

    • Ракоча і пеніцца мора.
    • Трактар ракоча.
  2. Гаварыць, спяваць нізкім раскацістым голасам.

    • За дэрмацінавымі дзвярыма ракатаў начальніцкі бас.

|| наз. ракатанне, .

ракета, , ж.

  1. Напоўнены піратэхнічнай сумессю снарад, які пасля выстралу ярка свеціцца ў паветры і ўжываецца для феерверкаў і светлавых сігналаў.

    • Сігнальная р.
  2. Беспілотны лятальны апарат з рэактыўным рухавіком.

    • Касмічная р.
  3. Быстраходнае рачное пасажырскае судна на падводных крылах.

    • Плысці на ракеце.

|| прым. ракетны, .

  • Дзень ракетных войск і артылерыі.

ракета...

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да ракеты (у 2 знач.), напр. ракетабудаванне, ракетабудаўнік, ракетадром, ракетаносец, ракетаносны, ракетападобны.

ракетабудаванне, , н.

Вытворчасць ракет (у 2 знач.).

ракетадром, , м.

Комплекс збудаванняў і тэхнічных, сродкаў для запуску ракет (у 2 знач.).

|| прым. ракетадромны, .

ракетаносец, , м.

Самалёт, карабель ці падводная лодка, аснашчаныя ракетамі (у 2 знач.).

ракетаносны, .

Узброены баявымі ракетамі.

  • Р. карабель.

ракетка, , ж.

Спартыўны снарад у выглядзе зацягнутага сеткай абруча авальнай формы або лапатачкі з ручкай для гульні ў тэніс, бадмінтон, пінг-понг.

  • Першая р. (перан. лепшы ігрок).

|| прым. ракетачны, .