Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

шыфер, , м.

  1. Чорны або шэры гліністы сланец, які ўжыв. для грыфельных дошак і ў будаўніцтве.

  2. Будаўнічы матэрыял у выглядзе плітак або лістоў са сланцу.

    • Накрыць дом шыферам.

|| прым. шыферны, .

шыфон, , м.

Тонкая мяккая баваўняная або шаўковая тканіна.

|| прым. шыфонавы, .

шыфр, , м.

  1. Сістэма знакаў для сакрэтнага пісьма.

  2. Рэгістрацыйны ўмоўны знак на кнігах, рукапісах, дакументах.

|| прым. шыфравы, .

шыфравальшчык, , м.

Спецыяліст па шыфраванню чаго-н.

|| ж. шыфравальшчыца, .

шыфраваць, ; незак.

Пісаць шыфрам (у 1 знач.).

  • Ш. радыёграму.

|| зак. зашыфраваць, .

|| наз. шыфроўка, і шыфраванне, .

|| прым. шыфравальны, .

шыфраграма, , ж. (спец.).

Шыфравальная тэлеграма.

|| прым. шыфраграмны, .

шыфроўка, , ж.

  1. гл. шыфраваць.

  2. Зашыфраваны запіс, тэлеграма, пісьмо (разм.).

|| прым. шыфровачны, .

шыхта, , м. (спец.).

Сумесь матэрыялаў (руда, флюсы, кокс, вугаль і інш.), узятых у пэўнай прапорцыі, якую загружаюць ў плавільныя печы для перапрацоўкі.

  • Закласці шыхту спецыяльнай сталі.

|| прым. шыхтавы, .

шыцца1, ; незак. (разм.).

  1. Лезці, прабірацца і пад. ў вузкае месца, туды, дзе цесна; хавацца куды-н.; пранікаць, залазіць куды-н.

    • Ш. ў натоўп.
    • Куры шыюцца ў крапіву.
  2. Старацца быць падобным на каго-н., прыкідвацца кім-н.

    • Ш. ў дурні.

шыцца2, ; незак.

  1. Вырабляцца шыццём.

  2. безас. Пра жаданне або магчымасць шыць (разм.).

    • Мне сёння не шыецца.