Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

спакуса, ✂, ж.

  1. Тое, што вельмі вабіць чалавека, спакушае, выклікае неадольнае жаданне, цягу да чаго-н.

    • Не паддавацца ніякім спакусам.
  2. Схіленне да інтымнай блізкасці; прывабліванне.

    • Была яна не толькі чароўнай весялухай, але і зводніцай на спакусу.

|| прым. спакусны, ✂.

спакусіцца, ✂; зак.

  1. Быць прывабленым чым-н. спакуслівым.

    • Нехта спакусіўся на мае агуркі.
  2. Не ўстаяць перад якім-н. жаданнем, спакусай.

    • С. перакуліць чарку, хоць недазволена.

|| незак. спакушацца, ✂.

спакусіць, ✂; зак.

  1. Прывабіць чым-н. захапляючым, прыемным.

    • С. пакупнікоў моднымі таварамі.
  2. Дабіцца інтымнай блізкасці.

    • С. дзяўчыну.

|| незак. спакушаць, ✂.

|| наз. спакушэнне, ✂.

спакуслівы, ✂.

  1. Здольны спакусіць (у 1 знач.); прынадны, прывабны, захапляльны.

    • С. пах падсмажаных скварак.
  2. Які абуджае пачуццёвую цягу, наводзіць на грэшныя думкі.

    • Спакуслівая поза.

|| наз. спакуслівасць, ✂.

спакуснік, ✂, м.

Чалавек, які спакушае каго-н.

|| ж. спакусніца, ✂.

спакутавацца, ✂; зак.

Змардавацца, змучыцца.

  • С. ў адзіноце.

спаласкаць, ✂; зак.

  1. Абмыць, змыць гразь, бруд і пад.

    • Спалошча дождж зямлю.
  2. безас., каго. Пра стан бяссілля, змучанасці пры паносе (разм.).

    • Яго так спаласкала, што ледзь ногі валачэ.

|| незак. спалоскваць, ✂.

|| наз. спалоскванне, ✂.

спаласнуцца, ✂; зак.

Злёгку змыць з сябе пыл, пот.

  • С. ў рэчцы пасля малацьбы.

|| незак. спалосквацца, ✂.

спаласнуць, ✂; зак.

Злёгку абмыць, апаласнуць.

  • С. цэбар.

|| незак. спалоскваць, ✂.

|| наз. спалоскванне, ✂.

спалатнелы, ✂ (разм.).

Які стаў бледным, падобным на палатно (ад страху, бяды і пад.).