Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

скандзіраваць, ✂; незак.

  1. Выразна выдзяляць пры вымаўленні састаўныя часткі верша (стопы, склады) націскамі, інтанацыяй.

  2. Выразна вымаўляць словы, вылучаючы кожны склад.

    • Увесь стадыён скандзіраваў: «Шай-бу! Шай-бу!»

|| наз. скандзіраванне, ✂.

скандынавы, ✂, м.

Насельніцтва Скандынаўскага паўвострава і некаторых астравоў на поўначы Еўропы.

|| ж. скандынаўка, ✂.

|| прым. скандынаўскі, ✂.

сканчэнне, ✂, н.

Завяршэнне, давядзенне чаго-н. да канца; канец.

  • С. палявых работ.

◊

  • Да сканчэння свету — вельмі доўга, назаўсёды.

  • Сканчэнне свету — у хрысціянскім веравучэнні: канец, пагібель свету.

скапаць​1, ✂; зак. (разм.).

  1. Пакрыць каплямі, закапаць.

    • С. абрус чарнілам.
  2. Капаючы, зрасходаваць.

    • Усе каплі скапаў.

|| незак. скапваць, ✂.

скапаць​2, ✂; зак.

  1. Капаючы, зрэзаць (выступ, няроўнасць глебы).

    • С. бугарок.
  2. Пакапаць паверхню зямлі ў многіх месцах.

    • Крот скапаў увесь агарод.

|| незак. скопваць, ✂.

скапец, ✂, м.

  1. Чалавек, які падвергся кастрацыі.

  2. Член рэлігійнай секты ў Расіі, што ўзнікла ў канцы 18 ст. і прапаведавала барацьбу з плоццю шляхам кастрацыі.

|| прым. скапецкі, ✂.

скапуціцца, ✂; зак. (разм. груб.).

Памерці.

скапыціцца, ✂; зак. (разм.).

  1. гл. капыціцца.

  2. Памерці, згінуць. Вядзьмар нядоўга керхаў і скапыціўся.

  3. перан. Зрабіць няправільны крок, спатыкнуцца.

    • Справу павёў добра, але потым скапыціўся.

скараварка, ✂, ж.

Каструля з герметычнай накрыўкай для хуткага прыгатавання ежы.

скараспелка, ✂, ж. (разм.).

Скараспелы плод, агародніна.

  • Бульба-с.