Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

лінь​1, ✂, м.

Прэснаводная рыба сямейства карпавых з тоўстым слізістым целам.

|| памянш. лінёк, ✂.

лінь​2, ✂, м. (спец.).

Вельмі моцны канат для карабельнай снасці.

|| памянш. лінёк, ✂.

|| прым. лінявы, ✂.

лінючы, ✂.

Які лёгка ліняе, выцвітае.

  • Л. паркаль.

|| наз. лінючасць, ✂.

лінялы, ✂.

Які страціў першапачатковую афарбоўку, выцвілы.

ліняць, ✂; незак.

  1. Траціць сваю першапачатковую афарбоўку, выцвітаць.

    • Тканіна ліняе на сонцы.
  2. Скідваць ці мяняць у пэўныя перыяды сваё покрыва (пра жывёл, птушак).

    • Зайцы ліняюць.

|| зак. выліняць, ✂, зліняць, ✂ і паліняць, ✂.

|| наз. лінянне, ✂ і лінька, ✂.

  • Веснавая лінька пушных звяроў.

ліпа​1, ✂, ж.

Лісцевае дрэва сямейства ліпавых з сэрцападобнымі зубчастымі лістамі і духмянымі меданоснымі кветкамі.

|| памянш. ліпка, ✂.

  • Абадраць як ліпку (перан. аграбіць, адабраць усё; разм.).

|| прым. ліпавы, ✂.

  • Сямейства ліпавых (наз.).

ліпа​2, ✂, ж. (разм.).

Пра што-н. падробленае, фальшывае, несапраўднае.

|| прым. ліпавы, ✂.

  • Ліпавыя дакументы.

ліпень, ✂, м.

Сёмы месяц каляндарнага года.

|| прым. ліпеньскі, ✂.

ліпець, ✂; незак. (разм.).

Ледзь-ледзь трымацца (пра каго-, што-н.).

  • Дзверы ледзь ліпяць.
  • Агонь ліпіць (перан.).

◊

  • Ліпець на валаску (на павуцінцы) (разм.) — быць у вельмі ненадзейным, небяспечным становішчы.

ліпіна, ✂, ж. (разм.).

Асобнае дрэва ліпы.

  • Ліпіну віхор зваліў.