Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

калегіяльны, ✂ (кніжн.).

Які ажыццяўляецца сумесна, групай асоб.

  • Калегіяльнае кіраўніцтва.
  • Калегіяльнае рашэнне.

|| наз. калегіяльнасць, ✂.

каледж, ✂, м.

Назва вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў.

калеж, ✂, м.

Сярэдняя навучальная ўстанова ў Францыі, Бельгіі, франкамоўных кантонах Швейцарыі.

калежскі, ✂.

  1. гл. калегія.

  2. Як састаўная частка назваў некаторых грамадзянскіх чыноў у царскай Расіі. К. рэгістратар.

    • К. асэсар.

калейдаскапічны, ✂.

  1. гл. калейдаскоп.

  2. Які мяняецца хутка, як у калейдаскопе.

    • Калейдаскапічная змена падзей.

|| наз. калейдаскапічнасць, ✂.

калейдаскоп, ✂, м.

  1. Трубка з люстранымі пласцінкамі і каляровымі шкельцамі, якія пры паварочванні складваюцца ў розныя ўзоры.

  2. перан. Хуткая змена разнастайных з’яў (кніжн.).

    • К. падзей.

|| прым. калейдаскапічны, ✂.

  • Калейдаскапічная змена ўражанняў.

калека, ✂, м.; ✂, ж..

Знявечаны, пакалечаны чалавек.

калектар, ✂, м.

  1. Установа, якая займаецца зборам і размеркаваннем чаго-н. па падведамасных яму арганізацыях.

    • Бібліятэчны к.
  2. Шырокая труба ці канал для адводу вадкасцей або газаў (спец.).

  3. Частка генератара пастаяннага току, якая служыць для ператварэння пераменнага току ў пастаянны (спецыяльны тэрмін).

  4. Рабочы геалагічнай партыі, які збірае і захоўвае ўзоры горных парод.

  5. Падземная галерэя для ўкладкі кабеляў (спец.).

    • Кабельны к.

|| прым. калектарны, ✂.

калектывізаваць, ✂; зак. і незак.

Правесці (праводзіць) калектывізацыю.

  • К. сельскую гаспадарку.

калектывізацыя, ✂, ж.

Аб’яднанне аднаасобных гаспадарак у буйныя калектыўныя гаспадаркі.

  • К. сельскай гаспадаркі.