Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гульба, ✂, ж. (разм.).

Гулянка, папойка.

гульдэн, ✂, м.

Грашовая адзінка Нідэрландаў, а таксама залатая, а пасля сярэбраная манета ў некаторых еўрапейскіх краінах.

гульма:

  • Гульма гуляць — марна траціць час, бяздзейнічаць.

гульня, ✂, ж.

  1. гл. гуляць.

  2. Той ці іншы від,спосаб, якім гуляюць (у 3 знач.).

    • Г. ў шахматы.
    • Спартыўныя гульні.
  3. Камплект неабходных прадметаў для гульні.

    • Дзіцячая настольная г.
  4. Наўмысныя тайныя дзеянні для дасягнення якой-н. мэты.

    • Небяспечная г.
    • Двайная г.

◊

  • Алімпійскія гульні — міжнародныя спаборніцтвы па ўсіх асноўных відах спорту, якія праводзяцца раз у чатыры гады.

  • Гульня слоў — дасціпны, каламбурны выраз.

|| прым. гульнявы, ✂.

гультай, ✂, м.

Лянівы чалавек, лодар.

|| ж. гультайка, ✂.

|| прым. гультайскі, ✂.

гультаяваць, ✂; незак.

Ухіляцца ад работы, лодарнічаць.

гуляка, ✂, м.; ✂, ж., ✂ (разм.).

Той, хто нічога не робіць і разгульна жыве.

гулянка, ✂, ж. (разм.).

Вечарынка з пачастункам або вясёлае правядзенне часу ў кампаніі.

гулянне, ✂, н.

  1. гл. гуляць.

  2. Масавае свята пад адкрытым небам.

    • Народнае г.

гуляны, ✂.

Які ўжываўся ў гульні.

  • Гуляная калода карт.