Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прастаяць, ✂; зак.

  1. Правесці або прабыць які-н. час стоячы.

  2. Прабыць у бяздзейнасці, у прастоі.

    • Поезд прастаяў на раз’ездзе гадзіну.
  3. Праіснаваць, не разбураючыся.

    • Гэты дом прастаіць яшчэ доўга.

|| незак. прастойваць, ✂.

прастой, ✂, м.

Вымушаная бяздзейнасць (рабочай сілы, механізмаў), непрадбачны перапынак у рабоце.

  • Ліквідаваць лішнія прастоі тэхнікі.

|| прым. прастойны, ✂.

прастол, ✂, м.

  1. Трон манарха.

    • Узысці на п. (стаць манархам).
    • Сядзець на прастоле (царстваваць).
  2. Высокі стол, які стаіць пасярэдзіне царкоўнага алтара.

|| прым. прастольны, ✂.

  • Прастольнае свята (у гонар святога, з імем якога звязана царква).

прастоланаследдзе, ✂, н. (кніжн.).

Парадак атрымання ў спадчыну прастола, улады манарха.

прастор, ✂, м.

  1. Свабоднае, вялікае месца, абшар.

    • Стэпавы п.
  2. Свабода, раздолле.

    • Дзецям тут п.

прастора, ✂, ж.

  1. Адна з форм (поруч з часам) існавання матэрыі, якая бясконца развіваецца і характарызуецца працягласцю і аб’ёмам.

    • П. і час.
  2. Працягласць, месца, неабмежаванае бачнымі памерамі.

    • Нябесная п.
  3. Свабодны прамежак паміж чым-н., месца, дзе што-н. змяшчаецца.

    • Свабодная п. паміж сцяной і сталом.

|| прым. прасторавы, ✂.

прасторны, ✂.

Свабодны, не цесны.

  • Прасторная хата.
  • Прасторная сукенка.

прастраляць, ✂; зак.

Правесці які-н. час у стральбе.

прастрацыя, ✂, ж. (кніжн.).

Прыгнечаны стан, поўная абыякавасць да наваколля.

  • Упадаць у прастрацыю.

прастрочваць, ✂; незак.

Тое, што і страчыць (у 1 знач.).