прастора, , ж.

  1. Адна з форм (поруч з часам) існавання матэрыі, якая бясконца развіваецца і характарызуецца працягласцю і аб’ёмам.

    • П. і час.
  2. Працягласць, месца, неабмежаванае бачнымі памерамі.

    • Нябесная п.
  3. Свабодны прамежак паміж чым-н., месца, дзе што-н. змяшчаецца.

    • Свабодная п. паміж сцяной і сталом.

|| прым. прасторавы, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)