Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

упаляваць, ✂; зак.

Здабыць у час палявання.

  • У. двух зайцаў.

|| незак. упалёўваць, ✂.

|| наз. упалёўванне, ✂ і упаляванне, ✂.

упамін, ✂ і упамінак, ✂, м. (разм.).

Тое, што і упамінанне.

упамінанне, ✂, н.

  1. гл. упамянуць.

  2. Паведамленне, заўвага, якія маюць дачыненне да каго-, чаго-н.

    • Пра гэту з’яву ёсць шматлікія ўпамінанні ў старых кнігах.

упамянуць, ✂; зак., ✂.

Назваць, закрануць мімаходам у размове, пры пералічэнні.

  • У. чыё-н. імя.
  • У. пра даўняе здарэнне.

|| незак. упамінаць, ✂.

|| наз. упамінанне, ✂.

упапад, прысл.

Дарэчы, слушна.

  • Сказаць што-н. у.

упарадкавацца, ✂; зак.

  1. Навесці ў сябе парадак, справіцца з чым-н.

    • У. ў хаце.
  2. Пайсці на лад, наладзіцца.

    • Жыццё горада паступова ўпарадкавалася.
  3. Стаць добраўпарадкаваным.

    • Горад упарадкаваўся.

|| незак. упарадкоўвацца, ✂.

|| наз. упарадкоўванне, ✂.

|| наз. упарадкаванне, ✂.

упарадкаваць, ✂; зак.

  1. Прывесці ў парадак, навесці парадак дзе-н.; вырашыць; уладкаваць.

    • У. кнігі.
    • У. у хаце.
    • У. справы.
  2. Добраўпарадкаваць.

    • У. гарадскія кварталы.

|| незак. упарадкоўваць, ✂.

|| наз. упарадкоўванне, ✂.

|| наз. упарадкаванне, ✂.

упартасць, ✂, ж.

  1. гл. упарты.

  2. Незгаворлівасць, імкненне рабіць што-н. толькі па-свойму, наперакор каму-н.

    • Пасварыцца з кім-н. з-за сваёй упартасці.

упарты, ✂.

  1. Вельмі ўстойлівы, паслядоўны ў ажыццяўленні чаго-н., які ажыццяўляецца цвёрда і паслядоўна.

    • У. чалавек.
    • Упартая барацьба.
    • Аказваць упартае супраціўленне.
  2. Незгаворлівы, які імкнецца рабіць толькі па-свойму, наперакор каму-н.

    • У. як асёл.
    • Факты — упартая рэч (супраць фактаў спрачацца бескарысна).
  3. Які выражае ўпартасць, рашучасць.

    • Упартыя вочы.
  4. перан. Зацяжны, непрымірымы.

    • Упартыя баі.

|| наз. упартасць, ✂.

упарціцца, ✂; незак.

Упарта не згаджацца на што-н., з чым-н.