упарты, .

  1. Вельмі ўстойлівы, паслядоўны ў ажыццяўленні чаго-н., які ажыццяўляецца цвёрда і паслядоўна.

    • У. чалавек.
    • Упартая барацьба.
    • Аказваць упартае супраціўленне.
  2. Незгаворлівы, які імкнецца рабіць толькі па-свойму, наперакор каму-н.

    • У. як асёл.
    • Факты — упартая рэч (супраць фактаў спрачацца бескарысна).

  3. Які выражае ўпартасць, рашучасць.

    • Упартыя вочы.
  4. перан. Зацяжны, непрымірымы.

    • Упартыя баі.

|| наз. упартасць, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)