Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

разнавіднасць, ✂, ж.

Прадмет або з’ява, якая ўяўляе сабой відазмяненне асноўнага віду, катэгорыі.

  • Р. пшаніцы.

разнадзіцца, ✂; зак. (разм.).

Разахвоціцца да чаго-н„ адчуць ахвоту да якой-н. справы.

  • Дзяўчынка разнадзілася і памыла падлогу.

разнадзіць, ✂; зак. (разм.).

Разахвоціць, прывучыць да чаго-н.

разнаколерны, ✂.

Тое, што і рознакаляровы.

разнамоўны, ✂.

Які складаецца з людзей, якія гавораць на розных мовах.

  • Разнамоўнае насельніцтва.
  • Разнамоўныя тэксты.

|| наз. разнамоўе, ✂.

разнамыснасць, ✂, ж.

Нязгода ў думках, разыходжанне ў перакананнях.

разнаполы, ✂.

Які мае адносіны да розных полаў.

  • Разнаполыя дзеці.

|| наз. разнаполасць, ✂.

разнарадка, ✂, ж. (спец.).

  1. Размеркаванне каго-, чаго-н. у планавым парадку; распараджэнне аб такім размеркаванні.

    • Р. на атрыманне будаўнічых матэрыялаў.
  2. Пісьмовае распараджэнне аб парадку выканання якіх-н. работ або размеркаванні рабочых па рабочых месцах.

разнародны, ✂.

З неаднолькавымі, рознымі прыкметамі, уласцівасцямі.

  • Разнародныя рэчывы.

|| наз. разнароднасць, ✂.

разнасіцца, ✂; зак.

Стаць прастарнейшым пасля носкі.

  • Боты разнасіліся.

|| незак. разношвацца, ✂.