Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прасачыцца, ; зак.

  1. Пра вадкасць: паступова пранікнуць праз што-н.

    • У лодку прасачылася вада.
  2. Непрыкметна і паступова прабрацца куды-н.

    • Разведчыкі прасачыліся ў тыл ворага.
  3. перан. Пранікнуць, распаўсюдзіцца куды-н.

    • Прасачыліся слухі чуткі.

|| незак. прасочвацца, .

|| наз. прасочванне, .

прасачыць, ; зак.

  1. Наглядаючы, сочачы, выявіць, высветліць.

    • П. за парушальнікам граніцы.
  2. Вывучыць ва ўсёй паслядоўнасці (кніжн.).

    • П. развіццё якой-н. з’явы.
  3. Праверыць, сочачы за ходам справы (разм.).

    • П. за выкананнем задання.

|| незак. прасочваць, .

|| наз. прасочванне, .

прасвет, , м.

  1. Светлая паласа або слабы прамень у неасветленай прасторы.

    • П. у воблаках.
    • Жыццё без прасвету (перан. без надзеі на паляпшэнне).
  2. Шырыня аконнага ці дзвярнога праёму (спец.).

  3. На пагонах: каляровая падоўжная палоска.

    • Пагоны з двума прасветамі.

|| прым. прасветны, .

прасветлены, .

Поўны яснасці, радасны, светлы.

  • П. твар.

|| наз. прасветленасць, .

прасвечваць, ; незак.

  1. гл. прасвяціць.

  2. Свяціцца праз што-н.

    • Сонца прасвечвае паміж стваламі дрэў.
  3. Віднецца праз што-н.

    • Праз кроны дрэў прасвечвае неба.
    • Праз яго цікаўнасць прасвечваў недавер (перан.).

прасвідроўваць, ; незак.

Тое, што і свідраваць (у 1 і 2 знач.).

  • П. адтуліну.

прасвірка, і просвіра, , ж.

Маленькая круглая прэсная булачка белага колеру, якая выкарыстоўваецца ў некаторых абрадах праваслаўнага набажэнства.

|| памянш. просвірка, .

|| прым. прасвірны, і просвірны, .

прасвістаць, ; зак.

  1. Абазвацца свістам, свіснуць.

  2. Выканаць свістам (якую-н. мелодыю).

    • П. матыў знаёмай песні.
  3. Праляцець са свістам.

    • Прасвістала куля.
  4. Правесці які-н. час свішчучы.

прасвятленне, , н.

  1. гл. святлець.

  2. Яснасць думак, свядомасці, пачуццяў.

    • Наступіла п.

прасвяціцца, ; зак. (разм.).

Падвергнуцца прасвечванню.

|| незак. прасвечвацца, .