Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

абтачы́ць​1, ✂; зак.

На такарным станку ці з дапамогай якіх-н. інструментаў надаць чаму-н. патрэбную форму, зрабіць гладкім, роўным.

  • А. дэталь.

|| незак. абточваць, ✂.

|| наз. абточка, ✂ і абточванне, ✂.

абтачы́ць​2, ✂; зак.

Абгрызці, аб’есці з усіх бакоў (пра чарвей, насякомых).

  • Чарвякі абтачылі ўсю кару.

|| незак. абточваць, ✂.

абто́чны, ✂.

Прызначаны для абточкі.

  • А. станок.

абтрапа́цца, ✂; зак.

  1. Ачысціць сябе ад чаго-н.

    • А. ад снегу.
  2. Ачысціцца ад кастрыцы (пра лён, пяньку).

  3. У выніку доўгай носкі падрацца, абабіцца па краях.

    • Гарнітур мой зусім абтрапаўся.

абтрапа́ць, ✂; зак.

  1. Абабіць, стрэсці што-н. з чаго-н.

    • А. пыл з адзення.
  2. Ачысціць трапаннем (лён, пяньку).

    • А. валакно.
  3. Падраць, абабіць, абнасіць па краях (пра вопратку).

    • А. рукавы.

абтрэ́сці, ✂; зак.

Тое, што і атрэсці.

|| незак. абтрасаць, ✂.

абтрэ́сціся, ✂; зак.

Тое, што і атрэсціся.

|| незак. абтрасацца, ✂.

абту́хнуць, ✂; зак.

Тое, што і атухнуць.

|| незак. абтухаць, ✂.

абты́каць, ✂; зак. (разм.).

Натыкаць вакол чаго-н.

  • А. градку калочкамі.

|| незак. абтыкаць, ✂.

абтынкава́ць, ✂; зак.

Тое, што і атынкаваць.

  • А. сцены дома.

|| незак. абтынкоўваць, ✂.

|| наз. абтынкоўванне, ✂.