Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

размежавацца, ✂; зак.

  1. Раздзяліцца, устанавіўшы межы паміж землямі, уладаннямі.

    • Р. з суседзямі.
  2. перан. Аддзяліцца, адасобіцца адзін ад другога ў выніку несупадзення, процілегласці інтарэсаў, поглядаў.

    • Р. з ідэйнымі праціўнікамі.

|| незак. размяжоўвацца, ✂.

|| наз. размяжоўванне, ✂.

|| наз. размежаванне, ✂.

размежаваць, ✂; зак.

  1. Раздзяліць, правёўшы межы.

    • Р. участкі.
  2. перан. Аддзяліць, адмежаваць сферы дзейнасці.

    • Р. абавязкі.

|| незак. размяжоўваць, ✂.

|| наз. размяжоўванне, ✂.

|| наз. размежаванне, ✂.

размер, ✂, м.

Тое, што і памер (у 2, 3 і 4 знач.).

|| прым. размерны, ✂.

размераць, ✂; зак.

Мераючы, вызначыць межы, падзяліць на часткі, згодна з велічынёй чаго-н.

  • Р. зямлю.

|| незак. размерваць, ✂ і размяраць, ✂.

размеркавальнік, ✂, м.

  1. Асоба, якая размяркоўвае што-н.

  2. Установа, якая ведае размеркаваннем каго-н. (раненых па шпіталях, дзяцей-сірот па дзіцячых дамах).

  3. Магазін, які адпускае тавары па пэўных нормах.

  4. Прыстасаванне для размеркавання току, газу, вады і пад.

    • Р. электраэнергіі.

размеркавальны, ✂.

Які служыць для размеркавання чаго-н.

  • Р. пункт.

размеркаваць, ✂; зак.

  1. Раздзяліць, падзяліць паміж кім-, чым-н., вызначыўшы кожнаму пэўную частку.

    • Р. прэмію.
  2. Размясціць у пэўнай паслядоўнасці.

    • Р. вучняў па класах.
  3. Мяркуючы, падлічыць, вырашыць.

    • Маці размеркавала, колькі кватарантаў паселіць у прыбудове.
  4. Пра маладых спецыялістаў: накіраваць на працу пасля заканчэння навучальнай установы.

|| незак. размяркоўваць, ✂.

|| наз. размяркоўванне, ✂.

|| наз. размеркаванне, ✂.

размесці, ✂; зак.

  1. Метучы, ачысціць што-н. (ад чаго-н.).

    • Р. снег.
    • Ветрам размяло сухое лісце.
  2. перан. Разагнаць, раскідаць.

    • Вайна размяла нас па свеце.
  3. перан. Расхапаць, разабраць.

    • Р. тавары за адзін дзень.

|| незак. размятаць, ✂.

разметчык, ✂, м.

Спецыяліст, які займаецца разметкай чаго-н.

  • Р. дэталей.

|| ж. разметчыца, ✂.

размеціць, ✂; зак.

Расставіць значкі, меткі.

  • Р. шрыфты.

|| незак. размячаць, ✂.

|| наз. разметка, ✂.

|| прым. разметачны, ✂.

  • Р. інструмент.