Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прычына, , ж.

  1. З’ява, якая выклікае, абумоўлівае ўзнікненне другой з’явы.

    • П. хваробы.
    • П. звальнення з работы.
  2. Падстава, зачэпка для якіх-н. дзеянняў.

    • Уважлівая п.
    • Смяяцца без прычыны.
    • Па той простай прычыне, што... (таму, што...).

  • Без дай прычыны — беспадстаўна, ні з таго ні з сяго.

  • З прычыны чаго, у знач. прыназ. — у выніку чаго-н.

    • Не прыехаў з прычыны хваробы.

прычындалы, (разм. жарт.).

Прадметы, рэчы аднаго якога-н. прызначэння.

  • Сабраць свае прычындалы.

прычыніцца1, ; зак.

  1. да чаго. Стаць прычынай чаго-н.

    • Самаахвярная праца людзей прычынілася да росквіту гаспадаркі.
  2. да чаго. Стаць саўдзельнікам якой-н. справы; далучыцца да чаго-н.

    • П. да развіцця музычнага мастацтва.
    • П. да размовы.
  3. Здарыцца, адбыцца.

    • Прычынілася бяда.

|| незак. прычыняцца, .

прычыніцца2, ; зак.

Зачыніцца няпоўнасцю, няшчыльна.

  • Дзверы прычыніліся.

|| незак. прычыняцца, .

прычыніць1, ; зак.

Паслужыць прычынай чаго-н. (непрыемнага).

  • П. боль, крыўду.
  • П. страты.

|| незак. прычыняць, .

|| наз. прычыненне, .

прычыніць2, ; зак.

Зачыніць няпоўнасцю, няшчыльна.

  • П. дзверы.

|| незак. прычыняць, .

прычыннасць, , ж.

  1. Датычнасць, дачыненне да чаго-н.

    • Мець п. да справы.
  2. У філасофіі: узаемная сувязь з’яў, ва ўзнікненні і развіцці якіх адна служыць прычынай чаго-н., а другая — вынікам, адна параджаецца другой.

прычынны, .

  1. Які мае ці меў дачыненне да чаго-н.

    • Да ўсіх будынкаў у калгасе і маі рукі прычынныя.
  2. Які выражае прычыннасць (у 2 знач.).

    • Прычынная сувязь з’яў.
  3. У граматыцы: які паказвае на прычыну, мае значэнне прычыны.

    • П. злучнік.

прычэп, , м.

Павозка (або вагон, прыстасаванне), якая прычэпліваецца да самаходнага транспартнага сродку.

  • Трактар з прычэпам.

прычэпка, , ж.

  1. гл. прычапіць.

  2. перан. Зачэпка, прычына (разм.).

    • Знайсці прычэпку зайсці да яго.
  3. перан. Тое, што і прыдзірка (разм.).

    • І за шчэпку знойдзеш прычэпку (прыказка).