Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кансананс, ✂, м. (спец.).

Мілагучнае спалучэнне гукаў; проціл. дысананс.

|| прым. кансанансны, ✂.

кансерваваць, ✂; незак.

  1. Нарыхтоўваючы, падвяргаць спецыяльнай апрацоўцы для засцярогі ад псавання.

    • К. мяса.
  2. Прымаць спецыяльныя тэхнічныя меры для засцярогі ад псавання, карозіі (спец.).

    • К. лесаматэрыялы.
    • К. машыны, станкі.
  3. Часова прыпыняць развіццё, дзейнасць чаго-н.

    • К. будаўніцтва.

|| зак. закансерваваць, ✂.

|| наз. кансервацыя, ✂ і кансерваванне, ✂.

кансерватар, ✂, м.

  1. Чалавек кансерватыўных поглядаў.

  2. Член кансерватыўнай партыі.

|| прым. кансерватарскі, ✂.

кансерваторыя, ✂, ж.

Вышэйшая музычная навучальная ўстанова.

|| прым. кансерваторскі, ✂.

кансерватызм, ✂, м. (кніжн.).

Кансерватыўныя погляды, перакананні.

  • К. у кіраўніцтве.

кансерватыўны, ✂.

Варожы ўсяму новаму, прагрэсіўнаму, які абараняе старое, аджыўшае.

  • Кансерватыўная палітыка.
  • Кансерватыўныя погляды.

|| наз. кансерватыўнасць, ✂.

кансервы, ✂.

Кансерваваныя прадукты харчавання.

  • Мясныя к.

|| прым. кансервавы, ✂.

кансіліум, ✂, м.

Нарада ўрачоў для вызначэння цяжкага захворвання і пошуку спосабаў яго лячэння.

кансісторыя, ✂, ж.

Царкоўна-адміністрацыйны і царкоўна-судовы орган пры епархіяльным архірэі.

|| прым. кансісторскі, ✂.

кансістэнцыя, ✂, ж. (кніжн.).

Ступень шчыльнасці, цвёрдасці, густаты чаго-н.

  • Цвёрдая к.
  • Вадкая к. сумесі.