Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

абсы́паць, ✂; зак.

  1. Пасыпаць, пакрыць каго-, што-н. зверху чым-н. сыпкім.

    • А. цукрам пірагі.
  2. безас., каго-што. Пакрыць высыпкай.

    • Увесь твар і губы абсыпала.
  3. Уцяпліць што-н., абкідаўшы зямлёю.

    • А. зямлёю капцы бульбы.
  4. перан. Шчодра надзяліць каго-н. чым-н.

    • А. падарункамі.
    • А. кампліментамі.

|| незак. абсыпаць, ✂.

|| наз. абсыпанне, ✂ і абсыпка, ✂.

абся́г, ✂, м.

  1. Прастора, абшар, далягляд.

    • Любавацца абсягам палёў.
  2. перан. Сфера, галіна дзейнасці каго-, чаго-н.

    • А. інтарэсаў.

|| прым. абсяжны, ✂.

абсядла́ць, ✂; зак.

Тое, што і асядлаць (у 1 і 2 знач.).

абсячы́, ✂; зак.

  1. Адсякаючы, аддзяліць.

    • А. сукі на дрэве.
  2. перан., каго. Спыніць, абарваць.

    • Абсек мяне бацька, не даў слова сказаць.

|| незак. абсякаць, ✂.

|| наз. абсяканне, ✂.

абсячы́ся, ✂; зак.

Тое, што і асячыся (у 2 знач.).

|| незак. асякацца, ✂.

абта́лы, ✂.

Які абтаў, вызваліўся ад лёду, снегу зверху, па краях.

  • А. бераг ракі.

абтапта́цца, ✂; зак.

  1. Стаць абтаптаным, утаптацца.

    • Снег абтаптаўся.
  2. Знасіць, стаптаць абутак.

    • Зусім абтаптаўся, няма чаго на ногі насунуць.

|| незак. абтоптвацца, ✂.

абтапта́ць, ✂; зак.

Утаптаць што-н. вакол чаго-н., абмяць нагамі.

  • А. зямлю каля слупа.
  • А. сена на возе.

|| незак. абтоптваць, ✂.

абта́ць, ✂; зак.

Вызваліцца зверху ці па краях ад снегу, лёду пры яго раставанні; растаць зверху, з краёў.

  • Шыбы абталі.
  • Ільдзіна абтала.

|| незак. абтаваць, ✂.

абтачы́цца, ✂; зак.

Стаць гладкім, абточаным.

|| незак. абточвацца, ✂.