Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

тарпеданосны, ✂.

Узброены тарпедамі.

  • Тарпеданосная авіяцыя.

тарпеднік, ✂, м.

Ваеннаслужачы тарпеднага катэра.

тарпедыст, ✂, м.

Ваенны марак, які абслугоўвае тарпедны апарат.

тартак, ✂, м.

Лесапільны завод.

тартар, ✂, м.

У старажытнагрэчаскай міфалогіі: падземнае царства мёртвых; пекла.

тарфа...

Першая частка складаных слоў; ужыв. замест «торфа...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр. тарфагной, тарфагнойны, тарфакрошка, тарфамаса, тарфапомпа, тарфарэз, тарфасос, тарфахімія.

тарфаваць, ✂; незак.

Угнойваць глебу торфам.

|| наз. тарфаванне, ✂.

тарфагной, ✂, м.

Сумесь торфу і гною як угнаенне.

|| прым. тарфагноевы, ✂.

  • Тарфагноевая сумесь.

тарфарэз, ✂, м. (спец.).

Машына для рэзкі тарфяной масы.

тарфасос, ✂, м.

Машына для здабычы торфу гідраўлічным спосабам.