Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

танцор, ✂, м.

Той, хто танцуе, умее танцаваць.

  • Хлопец гэты і т., і спявак.

|| ж. танцорка, ✂.

танцоўшчык, ✂, м.

Артыст балета, выканаўца танцаў.

|| ж. танцоўшчыца, ✂.

танцпляцоўка, ✂, ж.

Адкрытая, спецыяльна абсталяваная пляцоўка для танцаў пад музыку.

танцулькі, ✂ (разм. іран.).

Вечар з танцамі, вечарынка.

  • У яе т. ў галаве.

танчэць, ✂; незак. (разм.).

Станавіцца танчэйшым, больш тонкім.

  • Лёд танчэе з краёў.

|| зак. патанчэць, ✂.