Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

радыёвяшчанне, , н.

Перадача паведамленняў, музыкі і пад. па радыё.

  • Р. для моладзі.

|| прым. радыёвяшчальны, .

радыёграма, , ж.

Тэлеграма, перададзеная па радыё.

радыёкропка, , ж.

Скарачэнне: радыётрансляцыйная кропка.

  • Устанавіць радыёкропку.

радыёла, , ж.

Апарат, які злучае ў сабе радыёпрыёмнік і прайгравальнік.

радыёлакатар, , м.

Устройства для радыёлакацыі.

|| прым. радыёлакатарны, .

радыёлакацыя, , ж.

Вызначэнне месцазнаходжання і аддаленасці аб’ектаў пры дапамозе радыёхваль.

|| прым. радыёлакацыйны, .

радыёперадатчык, , м.

Апарат для перадачы гукаў, сігналаў па радыё.

радыёперадача, , ж.

Перадача па радыё.

  • Слухаць радыёперадачы.

радыёперахват, , м. (спец.).

Спосаб радыёразведкі — выяўленне і расшыфроўка радыёсігналаў праціўніка.

радыёпрыёмнік, , м.

Апарат для прыёму гукаў, сігналаў па радыё.