Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

непераходны, ✂.

У граматыцы: пра дзеяслоў, які не патрабуе пасля сябе прамога дапаўнення ў форме вінавальнага склону без прыназоўніка са значэннем аб’екта.

|| наз. непераходнасць, ✂.

непісьменны, ✂.

  1. Які не ўмее чытаць і пісаць.

    • Н. чалавек.
    • Навучанне непісьменных (наз.).
  2. Які не мае адпаведных ведаў у якой-н. галіне, недасведчаны ў чым-н.

    • Н. рэцэнзент.
  3. Які выкананы без належнага ведання справы, з памылкамі.

    • Н. чарцёж.

|| наз. непісьменнасць, ✂.

неплацеж, ✂, м. (афіц.).

Неўнясенне ў тэрмін грошай, якія падлягаюць выплаце паводле адпаведных абавязацельстваў.

неплацельшчык, ✂, м. (афіц.).

Асоба або прадпрыемства, якія не ўносяць у тэрмін належных плацяжоў.

|| ж. неплацельшчыца, ✂.

непрабудны, ✂.

Беспрабудны (пра сон), вельмі моцны.

  • Н. сон.
  • Н. п’яніца.

|| наз. непрабуднасць, ✂.

непраглядны, ✂.

Такі цёмны або густы, што нічога нельга разгледзець.

  • Непраглядная ноч.

|| наз. непрагляднасць, ✂.

непрадбачаны, ✂.

Такі, якога нельга было прадбачаць; нечаканы.

  • Н. выпадак.

|| наз. непрадбачанасць, ✂.

непрадбачлівы, ✂.

Які не прадбачыць магчымых вынікаў; недальнабачны.

  • Н. чалавек.

|| наз. непрадбачлівасць, ✂.

непрадуктыўны, ✂.

У граматыцы: такі, пры дапамозе якога не ўтвараюцца новыя словы.

  • Непрадуктыўныя суфіксы.

|| наз. непрадуктыўнасць, ✂.

непрадукцыйны, ✂.

  1. Які траціцца дарма, без карысці, не дае патрэбных вынікаў.

    • Непрадукцыйная праца.
  2. Які не дае прыбытку; нерэнтабельны.

    • Непрадукцыйная гаспадарка.

|| наз. непрадукцыйнасць, ✂.