Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

небагата, у знач. вык.

Мала, у невялікай колькасці.

  • Рыбы ў мясцовых рэках н.

небарака, ✂, м.; ✂, ж., ✂ (разм.).

Няшчасны чалавек, які выклікае спагаду, спачуванне.

|| прым. небарацкі, ✂.

небаскроб, ✂, м.

Вельмі высокі шматпавярховы будынак.

|| прым. небаскробны, ✂.

небасхіл, ✂, м.

Частка неба над гарызонтам.

небез... (а таксама небес...) і небяз... (а таксама небес...), прыстаўка.

Складаная прыстаўка прыметнікаў (і ўтвораных ад іх назоўнікаў), якая надае значэнне ўмеранай, але дастаткова значнай ступені якасці, напр. небезнадзейны, небеспадстаўны.

небездакорны, ✂.

Які не пазбаўлены недахопаў.

  • Яго адносіны да працы небездакорныя.

небіткі, ✂.

Які не разбіваецца пры ўдары, падзенні.

  • Небіткое шкло.

неблагі, ✂.

  1. Нядрэнны, даволі значны.

    • Н. ўраджай.
    • Н. чалавек.
  2. Дастатковы для якой-н. мэты.

    • У яго н. вопыт практычнай работы.

небывалы, ✂.

Якога раней не было, незвычайны.

  • Небывалае здарэнне.

|| наз. небываласць, ✂.

небыліца, ✂, ж.

  1. Выдумка, ілжывае паведамленне, хлусня.

    • Разносіць небыліцы.
  2. Від жартаўлівых твораў вуснай народнай славеснасці, дзе апавядаецца пра тое, чаго не можа быць, не бывае.